
Анатаваны бібліяграфічны спіс «Працоўныя праваадносіны»
- Details
- Створана 21.02.2023 15:16
Аддзел «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» падрыхтаваў анатаваны бібліяграфічны спіс «Працоўныя праваадносіны».
Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь вызначае працоўныя праваадносіны як юрыдычную сувязь работніка з наймальнікам, у якой работнік абавязваецца выконваць работу па адной або некалькіх пэўных прафесіях, спецыяльнасцях, пасадах адпаведнай кваліфікацыі з падначаленнем унутранаму працоўнаму распарадку, а наймальнік абавязваецца прадставіць абумоўленую працоўным дагаворам работу, своечасова аплачваць яго працу і забяспечваць умовы працы, прадугледжаныя заканадаўствам, лакальнымі актамі, працоўным дагаворам і пагадненнямі бакоў.
У бібліяграфічным спісе прадстаўлены нарматыўна-прававыя акты Рэспублікі Беларусь, кніжныя выданні і артыкулы з перыядычных выданняў.
Спіс адрасаваны студэнтам юрыдычных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў, выкладчыкам ВНУ, а таксама тым, хто цікавіцца пытаннямі працоўнага права.


































