
Мультымедыйная прэзентацыя для школьных бібліятэкараў Віцебскай вобласці
- Details
- Створана 23.03.2012 08:47
22 сакавіка ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі для школьных бібліятэкараў Віцебскай вобласці супрацоўнікамі перыядычнай літаратуры і агульнай чытальнай залы была праведзена мультымедыйная прэзентацыя «Перыядычныя выданні, якія паступілі ў ДУ "Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна"», а таксама агляд новых паступленняў "Праваслаўная энцыклапедыя". Загадчыца даведачна-бібліяграфічным аддзелам пазнаёміла слухачоў з бібліяграфічнай прадукцыяй, якую ствараюць супрацоўнікі бібліятэкі, асобая ўвага была скіравана на бібліяграфічны паказальнік «Духовно-нравственное воспитание личности».


































