
Літаратурна-музычная вечарына да Міжнароднага дня роднай мовы і агульная дыктоўка
- Details
- Створана 22.02.2023 11:21
21 лютага ў бібліятэцы адбылася традыцыйная літаратурна-музычная вечарына да Міжнароднага дня роднай мовы, у рамках якой была праведзена агульная дыктоўка.
Вядучая вечарыны – вядучы бібліёграф аддзела краязнаўства Кацярына Яскевіч – расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра гісторыю гэтага свята. З прывітальным словам выступіла спецыяліст па маркетынгу Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» Ірына Віктараўна Міхалік, якая расказала пра акцыю да Дня роднай мовы, якая праходзіць у аддзяленнях паштовай сувязі ў гэты дзень. У вечарыне прынялі ўдзел фальклорны калектыў «Вясёлка» педагагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава разам з мастацкім кіраўніком Юліянай Самсонаўнай Сусед-Вілічынскай, студэнты Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА».
Агульную дыктоўку прачытала загадчык аддзела літаратуры па мастацтве Алена Васілеўская. Для напісання быў абраны ўрывак з эсэ Анатоля Вялюгіна «Дубовы лісток». Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава. Госці вечарыны прынялі ўдзел у акцыі РУП «Белпошта».


































