
Гутарка «Твае першыя фінансы»
- Details
- Створана 22.02.2023 14:59
22 лютага ў рамках праекта «Школа фінансавай пісьменнасці для дзяцей» супрацоўнікі агульнай чытальнай залы арганізавалі сустрэчу з прадстаўніком ААТ «Белаграпрамбанк» для вучняў 3 «Б» класа гімназіі № 4 г. Віцебска.
Начальнік аддзела рознічных продажаў Наталля Бышнева пазнаёміла дзяцей з магчымасцямі пластыкавых картак, якія «Белаграпрамбанк» выпускае спецыяльна для дзяцей.
Школьнікі паглядзелі пазнавальны відэаролік аб рабоце банка, а таксама прынялі ўдзел у конкурсе, дзе самых актыўных чакалі падарункі ад Агрыка.
Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы была падрыхтавана тэматычная выстава.


































