
Бібліятэчныя ўрокі «Каб мова гучала!»
- Details
- Створана 22.02.2023 16:10
Супрацоўнікі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці правялі бібліятэчныя ўрокі «Каб мова гучала!», прымеркаваныя да Міжнароднага дня роднай мовы для выхаванцаў старэйшых груп дзіцячых садкоў № 65 і № 106 горада Віцебска.
Бібліятэкары расказалі дзецям аб гісторыі свята і значнасці роднай мовы, правялі віктарыну «Ведай родную мову» і гульню «Беларускія забаўлянкі», чыталі вершы і разам рабілі аплікацыі па матывах беларускай народнай казкі «Як курачка пеўніка ратавала».


































