
Відэапрэзентацыя «Трава, якая прабіла асфальт»
- Details
- Створана 24.02.2023 09:28
Аддзел перыядычных выданняў падрыхтаваў відэапрэзентацыю па кнізе Тамары Чарамновай «Трава, якая прабіла асфальт».
Аўтабіяграфічны раман напісаны сібірскай казачніцай Тамарай Чарамновай, якая з'яўляецца інвалідам дзяцінства з дыягназам ДЦП у вельмі цяжкай форме. У сваёй кнізе аўтар апісвае нялёгкую долю інваліда, які жыве ў нашай няпростай рэальнасці.
Чытаць гэтую кнігу балюча і цяжка, але такія кнігі патрэбны, каб убачыць гэтых людзей і лепш іх разумець – што яны адчуваюць, думаюць. Наш свет умела не заўважае людзей з абмежаванымі магчымасцямі, адварочваецца ад іх. Акрамя таго, пасля прачытання такіх кніг пачынаеш інакш глядзець на сваё жыццё і больш шанаваць тое, што маеш.


































