eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання

Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна стала адным з арганізатараў XXI адкрытых абласных адукацыйных Срэценскіх чытанняў «Патрыятызм і грамадзянскасць як духоўны выбар чалавека» разам з Віцебскай епархіяй Беларускай праваслаўнай царквы, галоўным упраўленнем па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Віцебскім абласным інстытутам развіцця адукацыі.

Праца канферэнцыі з 21 па 26 лютага 2023 года падзелена на дзевяць секцый. У канферэнц-зале Віцебскай абласной бібліятэкі 23 лютага для ўдзелу ў працы Секцыі 7 «Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання» сабраліся прадстаўнікі ўстаноў бібліятэчнай сферы рэгіёна, у поле зроку якіх – праблемы духоўна-маральнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей, лепшыя практыкі гэтага працэсу, сямейныя каштоўнасці і шэраг іншых пытанняў.

Мадэратарамі секцыі сталі намеснік дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі Вольга Камендантава і метадыст цэнтра выхаваўчай, ідэалагічнай, сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай і інфармацыйна-аналітычнай работы Віцебскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Алена Ягорэнка.

Прывітальнае слова прагучала ад дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяны Адамян і кіраўніка аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэя Андрэя Смольскага.

Праца секцыі пачалася з кароткага агляду магчымасцей духоўна-маральнага развіцця асобы ў прасторы сучаснай бібліятэкі, якія былі прадастаўлены карыстальнікам публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2022 годзе.

Далей на прыкладах рэалізацыі канкрэтных праграм і праектаў удзельнікі азнаёміліся з дзейнасцю публічных, школьных і парафіяльных бібліятэк.

Загадчыца агульнай чытальнай залы Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Патоцкая падзялілася вопытам рэалізацыі мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай», якая запланавана на 2021–2023 гг. Важнай падзеяй мінулага года стала ўрачыстае адкрыццё духоўна-асветніцкага цэнтра ў Віцебскай абласной бібліятэцы пры ўдзеле і падтрымцы прадстаўнікоў Віцебскай епархіі. Актыўна арганізоўваюцца выставы, прэзентацыі кніг, бібліятэчныя кінаўрокі на праваслаўную тэматыку, лекцыі Дабрачыннага Фонду падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў», сустрэчы са святарамі. Духоўна-асветніцкі цэнтр становіцца пляцоўкай для правядзення знакавых падзей у рэгіёне: спецыяльнае памятнае гашэнне, прысвечанае выпуску ў абарачэнне паштовага праекта «1030-годдзе Праваслаўя на беларускіх землях», тэлемост «Духоўна-маральнае выхаванне на праваслаўных традыцыях» з бібліятэкамі Беларусі, Конкурс чытальнікаў духоўнай паэзіі і прозы XX Велікоднага фестывалю, іншыя.

Пра духоўна-маральнае выхаванне дзяцей і падлеткаў як адзін з асноўных напрамкаў дзейнасці расказала Алена Гудзь, загадчык Докшыцкай дзіцячай раённай бібліятэкі. Грунтоўна гэта работа вядзецца з 2006 года. З 2012 года на базе дзіцячай бібліятэкі займаецца Нядзельная школа Храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы, у 2016 годзе створаны Духоўна-культурны цэнтр «Добрае слова», які праводзіць актыўную даследчую працу па царкоўным краязнаўстве, як неад'емнай частцы ўсёй краязнаўчай працы бібліятэкі. Гэтыя матэрыялы запатрабаваны ў навучальным працэсе ўстаноў адукацыі раёна.

Асноўным вынікам гэтай дзейнасці стала гісторыя Свята-Пакроўскага храма ў асобах, як даніна светлай і ўдзячнай памяці святарам, якія служылі Богу і людзям у Докшыцах. Інфармацыю збіралі з публікацый мясцовых краязнаўцаў у раённай газеце, у архіве Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, у краязнаўчых крыніцах у адкрытым доступе, з адказаў на запыты ў епархіі Беларусі і Расіі. Праца «Служылі Богу, людзям, бліжняму» стала пераможцам Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання» ў 2021 годзе ў намінацыі «Гісторыя Праваслаўя роднага краю». Аднак ужо з'явіліся новыя звесткі, новыя гістарычныя факты, якія дазваляюць шырэй зірнуць на мінулае, таму праца працягваецца.

Літаратурна-музычная гасцёўня «Пад шатамі духоўнасці» пры бібліятэцы імя Я. Купалы – філіяла № 3 Полацкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы ў 2022 годзе адзначыла 15-гадовы юбілей. Бібліятэкар Вольга Бакуновіч адзначыла, што ўсе мерапрыемствы, которые якія праходзяць у рамках гасцёўні, рэалізуюцца пры непасрэднай падтрымцы Полацкай епархіі.

Пасяджэнні гасцінай, якія раскрываюць праваслаўную культуру праз жыццё і творчасць знакамітых дзеячаў літаратуры і мастацтва, адрасаваны шырокаму колу наведвальнікаў бібліятэкі ўсіх узростаў. Асабліва папулярныя вечары-канцэрты, прысвечаныя творчасці беларускіх і рускіх паэтаў і кампазітараў з удзелам выкладчыкаў і навучэнцаў ДУА «Полацкая дзіцячая школа мастацтваў» і УА «Наваполацкі дзяржаўны музычны каледж». Сустрэчы з удзелам святароў сталі сапраўднымі сямейнымі вечарамі, якія становяцца дыялогам паміж бацькамі і дзецьмі. На духоўна-асветніцкіх мерапрыемствах, прысвечаных царкоўным святам, ладзяцца пазнавальныя віктарыны і гульні, на якіх у інтэрактыўнай форме адбываецца знаёмства з культурай Праваслаўя.

Бібліятэкар ДУА «Полацкае кадэцкае вучылішча» Нэла Казакова займаецца рэалізацыяй духоўна-асветніцкага праекта "Агні Айчыны", у рамках якога ажыццяўляецца духоўна-маральнае выхаванне кадэтаў у разрэзе гісторыі і культуры Полацкай зямлі.

Сярод мноства мерапрыемстваў праекта можна можна вылучыць інфармацыйную гадзіну, падрыхтаваную да Дня праваслаўнай кнігі і прысвечаную жыццю і духоўнаму подзвігу выпускніка Полацкага кадэцкага корпуса Паўла Іванавіча Пліханкова, які пасля стаў вялікім Опцінскім старцам Варсанофіем. Пра духоўны подзвіг старца расказаў кадэтам святар, які духоўна акармляе Полацкае кадэцкае вучылішча, – протаіерэй Аляксандр Шаховіч. Па благаславенні айца Аляксандра ў бібліятэку вучылішча была перададзена духоўная літаратура, сабраная прыхаджанамі ў рамках дабрачыннай акцыі «Праваслаўная кніга – кадэтам».

Павышэнню ўзроўню духоўна-маральнай культуры бацькоў, фарміраванню ў дзяцей культурных і жыццёвых каштоўнасцей, усведамленню непарыўнай сувязі маральнасці і патрыятызму, духоўнасці і самазахавання ў сучасным грамадстве садзейнічае сістэмаўтваральнае асяроддзе: школа, бібліятэка, сям'я. Пазакласныя мерапрыемствы ў такім тандэме збліжаюць бацькоў і дзяцей.

Паспяховымі прыкладамі падзялілася Вольга Белазорчык, бібліятэкар ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Полацка». Сярод іх – дзейнасць сямейнага клуба «Адзіны душой», выпуск «Старонкі духоўнасці» ў школьнай газеце «Тры паверхі», фарміраванне і сістэматызацыя базы мерапрыемстваў па праблемах духоўна-маральнага сямейнага выхавання.

Пасяджэнні клуба «Адзіны душой» праходзяць у фармаце індывідуальных і групавых кансультацый са спецыялістамі, тэматычных гутарак і сямейных свят, прэзентацый і аглядаў кніг па духоўна-маральным выхаванні. Для павышэння эфектыўнасці дзейнасці школьнай бібліятэкі на мерапрыемствы запрашаюцца прадстаўнікі Полацкай епархіі, духоўна-асветніцкага цэнтра Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра, наладжана супрацоўніцтва з бібліятэкамі Полацка і Наваполацка.

Вынікам працы секцыі «Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання» стала пашырэнне ведаў пра супрацоўніцтва ўстаноў культуры, адукацыі і Беларускай праваслаўнай царквы, фарміраванне новых кантактаў для эфектыўнага ўзаемадзеяння ў рамках Года міру і стваральнай працы.

 

  • Удзельнікі Секцыі «Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання»
    big image
    Удзельнікі Секцыі «Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання»
  • Удзельнікі Секцыі «Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання»
    big image
    Удзельнікі Секцыі «Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання»
  • Мадэратары Секцыі Вольга Камендантава і Алена Ягоранка
    big image
    Мадэратары Секцыі Вольга Камендантава і Алена Ягоранка
  • Протаіерэй Андрэй Смольскі, Алена Гудзь, Таццяна Адамян
    big image
    Протаіерэй Андрэй Смольскі, Алена Гудзь, Таццяна Адамян
  • Удзельнікі Секцыі «Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання»
    big image
    Удзельнікі Секцыі «Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання»
  • Протаіерэй Андрэй Смольскі (справа)
    big image
    Протаіерэй Андрэй Смольскі (справа)
  • Таццяна Патоцкая дзеліцца вопытам рэалізацыі праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай»
    big image
    Таццяна Патоцкая дзеліцца вопытам рэалізацыі праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай»
  • Алена Гудзь (у цэнтры) распавядае пра праект «Служылі Богу, людзям, бліжняму»
    big image
    Алена Гудзь (у цэнтры) распавядае пра праект «Служылі Богу, людзям, бліжняму»
  • Протаіерэй Андрэй Смольскі, Вольга Бакуновіч, Таццяна Адамян
    big image
    Протаіерэй Андрэй Смольскі, Вольга Бакуновіч, Таццяна Адамян
  • Удзельнікі Секцыі «Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання»
    big image
    Удзельнікі Секцыі «Бібліятэка – цэнтр духоўна-маральнай асветы і выхавання»
  • Протаіерэй Андрэй Смольскі, Нэла Казакова, Таццяна Адамян
    big image
    Протаіерэй Андрэй Смольскі, Нэла Казакова, Таццяна Адамян
  • Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян
    big image
    Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян
  • Уручэнне сертыфікатаў аб удзеле ў канферэнцыі
    big image
    Уручэнне сертыфікатаў аб удзеле ў канферэнцыі
  • Протаіерэй Андрэй Смольскі, Таццяна Патоцкая, Таццяна Адамян
    big image
    Протаіерэй Андрэй Смольскі, Таццяна Патоцкая, Таццяна Адамян