
Урок-папярэджанне «Скажы наркотыкам: не!»
- Details
- Створана 28.02.2023 16:51
28 лютага ў бібліятэцы для вучняў 8-х класаў СШ № 35 адбыўся ўрок-папярэджанне «Скажы наркотыкам: не!», прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў.
З прыкладамі крымінальных спраў, узбуджаных па фактах незаконнага абароту наркатычных сродкаў, з наступствамі ўжывання псіхаактыўных рэчываў і сацыяльнай небяспекай наркаманіі прысутных азнаёміў супрацоўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, старшы следчы аддзела па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і незаконнага абароту наркотыкаў Міхаіл Емяльянаў.
Пра адказнасць і наступствы для непаўналетніх, якія займаюцца незаконным абаротам наркотыкаў, распавялі прадстаўнікі пракуратуры г. Віцебска Ксенія Талкачова і Вікторыя Жураўкіна.


































