
Анлайн-сустрэча «Віртуальны тур-знаёмства “Ніжні Ноўгарад – Шырак: славутасці, літаратура, бібліятэкі”»
- Details
- Створана 02.03.2023 15:22
2 сакавіка дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Мікалаеўна Адамян прыняла ўдзел у анлайн-сустрэчы «Віртуальны тур-знаёмства "Ніжні Ноўгарад – Шырак: славутасці, літаратура, бібліятэкі"».
Мерапрыемства, накіраванае на развіццё міжкультурных сувязей у чытацкім асяроддзі, абмен вопытам у падыходах да арганізацыі рабочага працэсу і ўмацаванне супрацоўніцтва паміж бібліятэкамі краін СНД, адбылося ў рамках праекта «Арменія і Расія: дыялог культур» па ініцыятыве прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Арменія сумесна з Шыракскай абласной бібліятэкай (Рэспубліка Арменія) і МКУК ЦБС Канавінскага раёна г. Ніжні Ноўгарад (Расійская Федэрацыя).
У ходзе сустрэчы было прынята рашэнне аб падпісанні Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Віцебскай і Шыракскай абласнымі бібліятэкамі.


































