
Канферэнцыя «Бібліятэкі Беларусі: сучасныя падыходы ў рабоце і дасягненні»
- Details
- Створана 03.03.2023 10:02
27 лютага ў Доме прэсы (г. Мінск) адбылася прэс-канферэнцыя «Бібліятэкі Беларусі: сучасныя падыходы ў працы і дасягненні».
У анлайн-канферэнцыі прыняла ўдзел намеснік дырэктара па асноўнай рабоце Віцебскай абласной бібліятэкі Вольга Камендантава.
У сваім выступленні Вольга Макараўна расказала аб рэалізацыі бібліятэчнага праекта «Дакраніся» па стварэнні тактыльных полісэнсорных рукадзельных кніг для дзяцей з парушэннямі зроку.



































