
Творчая сустрэча з літаратарамі Віцебшчыны
- Details
- Створана 22.03.2012 05:13
21 сакавіка ў аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі адбылася творчая сустрэча са знакамітымі літаратарамі Віцебшчыны, прымеркаваная да Міжнароднага дня паэзіі.
На мерапрыемстве з прыгожай назваю "Неўміручае сэрца паэзіі" прысутнічалі нашы землякі, майстры паэтычнага слова, члены Віцебскага абласнога аддзялення РА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Тамара Краснова-Гусачэнка, Барыс Бележэнка, Маіна Бабарыка, Мікалай Намеснікаў. Яны расказалі ўсім прысутным пра дзейнасць літаратурнага аб'яднання, выказалі свае меркаванні пра месца і ролю паэта ў сучасным грамадстве, прачыталі свае вядомыя і любімыя вершы, а таксама новыя творы, якія ўпершыню прагучалі перад шырокай аўдыторыяй. Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Слухачы падтрымлівалі выступоўцаў гарачымі апладысментамі і доўга не хацелі адпускаць дадому, зачараваныя прыгажосцю і непаўторнасцю лірычных вобразаў.



































