
Відэапрэзентацыя «Кнігі-лаўрэаты: Пулітцэраўская прэмія па літаратуры»
- Details
- Створана 03.03.2023 10:22
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы падрыхтавалі відэапрэзентацыю «Кнігі-лаўрэаты: Пулітцэраўская прэмія па літаратуры».
Пулітцэраўская прэмія – прэстыжная ўзнагарода, якая прысуджаецца з 1917 года ў ЗША. Паводле завяшчання амерыканскага выдаўца, журналіста Джозэфа Пулітцэра прэмія ўручаецца за творы, створаныя амерыканскімі аўтарамі ў галіне журналістыкі, літаратуры, музыкі і тэатра. З 1942 г. прэмія прысуджаецца і ў галіне фотажурналістыкі. Літаратурная Пулітцэраўская прэмія ўручаецца не ў адной, а адразу ў пяці літаратурных намінацыях: «мастацкая проза», «гісторыя», «біяграфія ці аўтабіяграфія», «паэзія» і «немастацкая літаратура» (нон-фікшн). Некаторыя лаўрэаты ў галіне мастацкай літаратуры зараз ужо лічацца класікамі: Эрнэст Хэмінгуэй, Джон Стэйнбек, Нэл Харпер Лі і многія іншыя.


































