
Дабрачынная акцыя «Кнігі ў падарунак»
- Details
- Створана 10.03.2023 07:48
6 сакавіка супрацоўнікі аддзела абанемента перадалі ў дар бібліятэцы Установы ЛПП № 4 УДВП МУС па Віцебскай вобласці больш за 150 кніг і часопісаў рознай тэматыкі.
Сярод іх навукова-пазнавальныя выданні, сучасная замежная і айчынная проза, гістарычныя раманы, фантастыка. Акцыя праходзіла ў рамках дабрачыннай праграмы «Міласэрнасць».
Кнігі былі сабраны чытачамі, неабыякавымі да лёсу людзей, якія якія ў сілу акалічнасцяў апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Па словах Мікалая Хоміча, бібліятэкара дадзенай установы, менавіта добрая кніга дапамагае чалавеку пераасэнсаваць сваё жыццё, змяніць яго ў станоўчы бок, паверыць у сябе.


































