
Прававая размова «Канстытуцыя. Чалавек. Дзяржава»
- Details
- Створана 15.03.2023 10:26
14 сакавіка, напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у бібліятэцы адбылася прававая размова «Канстытуцыя. Чалавек. Дзяржава» для студэнтаў «МІПСА».
Новы этап развіцця беларускай дзяржаўнасці звязаны з прыняццем змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года. Ён адлюстроўвае канстытуцыйна-прававыя арыенціры, шляхі дзяржаўна-прававога будаўніцтва ў сучасных умовах і напрамкі далейшага развіцця.
З функцыянаваннем дзяржаўнай сістэмы прававой інфармацыі студэнтаў пазнаёміў спецыяліст рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Дзмітрый Кучарэнка.
Пра асаблівасці здзяйснення асобных відаў натарыяльных дзеянняў і пра новаўвядзенні ў дзейнасці натарыусаў ва ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі распавяла Наталля Царэнка, загадчык Першай Віцебскай натарыяльнай канторы, натарыус Віцебскай натарыяльнай акругі.
З канстытуцыйнымі асновамі банкаўскага права пазнаёміла прысутных начальнік аддзела рознічных продажаў «Белаграпрамбанка» Наталля Бышнёва.


































