
Гадзіна інфармацыі «Духовных книг божественная мудрость»
- Details
- Створана 15.03.2023 12:20
14 сакавіка ў бібліятэцы да Дня праваслаўнай кнігі прайшла гадзіна інфармацыі «Духовных книг божественная мудрость».
Сваімі разважаннямі аб важнасці праваслаўнай кнігі ў выхаванні моладзі падзяліўся протаіерэй храма Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы Ігар Машкей.
Выкладчыкі Віцебскага жаночага духоўнага вучылішча падрыхтавалі музычны нумар.
Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 29 г. Віцебска Леанід Маранаў распавёў, чаму нас вучаць псалмы, і прачытаў некаторыя з іх.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел члены Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка і Алена Федзяева.
Прарэктар па выхаваўчай рабоце Віцебскай духоўнай семінарыі іерэй Дзіянісій Андрэеў павіншаваў усіх прысутных з Днём праваслаўнай кнігі і разам са студэнтамі выканаў «Песнь Богородицы. Величит душа моя Господа».
Спецыяліст па маркетынгу рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта» Ірына Міхалік прэзентавала ўнікальныя прадукты на праваслаўную тэматыку і прадэманстравала смарт-панэль, пры дапамозе якой можна «ажывіць» мастацкія маркі.
Супрацоўнікамі агульнай чытальнай залы была падрыхтавана кніжная выстава «Свет православной книги».


































