
Творчая сустрэча з аўтарскай групай спектакля «Песя и Янко»
- Details
- Створана 16.03.2023 10:02
15 сакавіка ў бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з аўтарскай групай спектакля «Песя и Янко» Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск).
Спектакль пастаўлены па аднайменнай п'есе Аркадзя Шульмана і Яна Карпінскага. У лістападзе 2022 года на VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай драматургіі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча гэты твор стаў пераможцам у намінацыі «Лепшая п'еса сучаснага беларускага аўтара».
З прывітальным словам да гасцей звярнуліся загадчык аддзела краязнаўства Ларыса Рагачова і літаратурны рэдактар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, мастацтвазнаўца Юрый Іваноўскі. На сустрэчу з віцебскім гледачом у бібліятэку прыйшлі журналіст і пісьменнік Аркадзь Шульман, галоўны рэжысёр тэатра Дзмітрый Нуянзін і акцёры тэатра Марыя Дарагабед, Ігар Бурак, Павел Мікулік. Аркадзь Шульман распавёў гісторыю стварэння п'есы і з'яўлення спектакля на аснове апавядання, напісанага ім у 2019 годзе. Адбылася цікавая размова пра каханне і вайну, дабро і зло, сэнс жыцця. Лейтматывам усёй сустрэчы стала думка пра тое, што нельга забываць пра жахлівыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, каб гэта трагедыя ніколі зноў не паўтарылася.


































