
«Бітва розумаў»
- Details
- Створана 17.03.2023 10:39
16 сакавіка ў актавай зале бібліятэкі прайшла інтэлектуальная гульня «Бітва розумаў», прысвечаная Дню праваслаўнай кнігі.
У ходзе гульні навучэнцы сярэдніх школ № 46, № 12, гімназіі № 7 і каледжа электратэхнікі г. Віцебска прадэманстравалі не толькі свае веды па гісторыі пісьменства і кнігадрукавання, літаратуры, геаграфіі, але і ўменне лагічна думаць, аналізаваць і супастаўляць факты. Пасля гульні адбылася экскурсія па бібліятэцы.


































