
Лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова
- Details
- Створана 21.03.2023 07:51
20 сакавіка ў аддзеле літаратуры па мастацтве ў рамках бібліятэчнага праекта «Музыка для ўсіх» адбылася лекцыя кампазітара Аляксандра Іванова.
Сапраўднае мастацтва дае сілы, падтрымлівае, а музыка напаўняе аптымізмам, дапамагае спраўляцца з цяжкімі жыццёвымі сітуацыямі, неабходна толькі расхінуць сваю душу. Уплыву класічнай музыкі на чалавека на прыкладзе твораў І. С. Баха, Ф. Шапэна, Л. Бетховена, П. Чайкоўскага і была прысвечана сустрэча.


































