
Відэаагляд «Нам мир завещано беречь»
- Details
- Створана 21.03.2023 13:23
ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» сумесна з Віцебскім абласным саветам Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў прапануе вашай увазе відэаагляд творчых работ удзельнікаў-прызёраў адборачнага абласнога этапа конкурсу дзіцячага малюнка «Нам мир завещано беречь», які праводзіцца па ініцыятыве Рэспубліканскага савета БГАВ.
Конкурс прымеркаваны да 78-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і закліканы мастацкімі сродкамі малюнка прадоўжыць работу па захаванні і ўшанаванні памяці, гераічнасці і мужнасці савецкіх воінаў у гады фашысцкай акупацыі, а таксама памяці аб ахвярах вайны і халакоста на тэрыторыі Беларусі.
У відэааглядзе прадстаўлены творчыя работы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, аб'яднанняў па інтарэсах, мастацкіх школ горада Віцебска і Віцебскай вобласці.


































