
Літаратурны гід «Витебский день Маяковского»
- Details
- Створана 24.03.2023 08:22
Амаль сто гадоў таму, 26 сакавіка, Віцебск наведаў Уладзімір Маякоўскі.
130-гадовы юбілей паэта, які будзе адзначацца ў ліпені гэтага года, для супрацоўнікаў Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна стаў падставай для вывучэння творчай біяграфіі Маякоўскага.
Аднавіць падзеі таго адзінага дня, які паэт правёў у Віцебску, удалося ў свой час віцебскаму паэту, літаратурнаму краязнаўцу Давіду Сімановічу.
На аснове літаратуры з фондаў бібліятэкі і архіўных крыніц супрацоўнікі агульнай чытальнай залы распрацавалі інтэрактыўную карту, з дапамогай якой можна перанесціся ў сакавіцкі дзень 1927 года і прагуляцца па Віцебску разам з вялікім паэтам. Чыгуначны вакзал, мост праз Заходнюю Дзвіну, рэдакцыя газеты «Заря Запада», більярдная, тэатр – гэтыя месцы адзначаны на сучаснай карце горада. Адсканаваўшы QR-коды, можна пазнаць цікавыя факты, звязаныя з наведваннем Віцебска Маякоўскім. Тэкст суправаджае мноства ілюстрацый і фатаграфій.
QR-коды дапамогуць адказаць і на цікавыя пытанні. Дзякуючы якому мастаку Уладзімір Маякоўскі завочна пазнаёміўся з Віцебскам, чаму Ілля Рэпін так і не напісаў партрэт Маякоўскага, якую параду даў паэт ураджэнцу Віцебска Лазару Лагіну?
Аб гэтым таксама можна даведацца, наведаўшы агульную чытальную залу абласной бібліятэкі.


































