
Выстава акварэлі “Жанчынам прысвячаецца”
- Details
- Створана 11.03.2012 09:29
5 сакавіка ў фае бібліятэкі адкрылася персанальная выстава акварэлі члена Саюза мастакоў Беларусі Міхаіла Васільевіча Ляўковіча "Жанчынам прысвячаецца".
М. В. Ляўковіч нарадзіўся 9 сакавіка 1950 годзе ў Беларусі. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, дзе працуе, пачынаючы з 1976 г., выкладчыкам жывапісу, малюнка і кампазіцыі. Працуе ў тэхніках акварэлі і алейнага жывапісу. Узнагароджаны медалём "За заслугі ў выяўленчым мастацтве" Беларускага саюза мастакоў, медалём "120 год Санкт-Пецярбургскаму Таварыству Акварэлістаў". З'яўляецца ўдзельнікам персанальных абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў. Работы аўтара знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Чэхіі, Германіі, Францыі, Італіі, Іспаніі, ЗША і іншых краін.
У экспазіцыі прадстаўлена 16 работ мастака, створаных на працягу 2011 года. Гэта цэлая галерэя жаночых партрэтаў княжаскага роду Радзівілаў, сярод якіх – Барбара, Эліза, Людвіка Караліна і Францыска Урсула. Акрамя таго ў экспазіцыю ўвайшлі партрэты жанчын-сучасніц, на якіх адлюстравана ўсё лепшае, што ўласціва прадстаўніцам цудоўнага полу, – прыгажосць, жаноцкасць, мудрасць, прыгажосць, дабрыня.
Павіншаваць жывапісца з адкрыццём выставы прыйшлі мастацтвазнаўцы, мастакі, пісьменнікі, бібліятэчныя работнікі і аматары мастацтва.
Поздравить живописца с открытием выставки пришли искусствоведы, художники, писатели, библиотечные работники и любители искусства.

"Светлана"
Папера, акварэль,2011 г.
Рэжым доступа: http://artnow.ru/ru/gallery/2/24714/picture/0/585853.html


































