
Scratch – бясплатныя заняткі для дзяцей
- Details
- Створана 27.03.2023 14:03
25 сакавіка супрацоўнікі электроннай чытальнай залы правялі для школьнікаў малодшых класаў уступны занятак курса «Асяроддзе праграмавання Scratch».
У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з візуальнай мовай праграмавання, даведаліся пра гісторыю яе стварэння і яе асаблівасці, а таксама замацавалі атрыманыя веды на практыцы.
Заняткі суправаджаліся інтэрактыўнай прэзентацыяй, супрацоўнікамі была аформлена кніжная выстава.


































