
Камп’ютарная тэхніка ў дар бібліятэцы
- Details
- Створана 29.03.2023 09:40
28 сакавіка член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк» Алег Жынгель перадаў у дар бібліятэцы сервер, 10 камп'ютараў і прынтары.
Дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Адамян ад імя супрацоўнікаў выказала сенатару падзяку, а таксама адзначыла, што за апошні час дзякуючы падтрымцы кіраўніцтва ААТ «Белаграпрамбанк» шмат зроблена для таго, каб тэхнічнае абсталяванне бібліятэкі адпавядала сучасным патрабаванням, што дасць магчымасць істотна павысіць якасць паслуг, якія прадастаўляюцца бібліятэкай і паспяхова рэалізаваць шмат новых праектаў.


































