
Канцэрт у дні школьных канікул
- Details
- Створана 31.03.2023 09:32
29 сакавіка ў рамках бібліятэчнага праекта «Дзіцячая філармонія» для дзяцей са школьных лагераў школ горада адбыўся канцэрт выхаванцаў ДУА «Дзіцячая школа мастацтваў № 5 г. Віцебска».
Перад навучэнцамі дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа № 10 г. Віцебска імя А. К. Гараўца» і «Сярэдняя школа № 17 г. Віцебска імя І. Р. Бумагіна» выступілі юныя музыканты узорнага аркестра акардэонаў (кіраўнік Георгій Лаеўскі) і ансамбля скрыпачоў (кіраўнік Валерыя Іванова), якія падарылі ўсім добры настрой і яркія эмоцыі.


































