
Відэаагляд «Малая Нобелевская премия»
- Details
- Створана 03.04.2023 10:46
У 1956 годзе Міжнародны савет па дзіцячай кнізе (IBBY) заснаваў прэмію імя Ханса Крысціяна Андэрсена, якая стала самай прэстыжнай узнагародай для аўтараў і мастакоў, працуючых у сферы літаратуры для дзяцей і юнацтва. Ідэя «Малой Нобелевской премии» (як яе часта называюць) належыць Еле Лепман – дзеячу ў вобласці сусветнай дзіцячай літаратуры.
Кандыдатаў спаборніцтва на атрыманне прэміі вылучаюць нацыянальныя секцыі Міжнароднага савета па дзіцячай кнізе. Аб'яўляюць пераможцаў на прэс-канферэнцыі IBBY на Міжнародным кірмашы дзіцячай літаратуры ў Балонні (Італія). Лаўрэатаў прэміі ўзнагароджваюць залатымі медалямі з профілем казачніка Андэрсена. Яе прысуджваюць адзін раз ў два гады і ўручаюць асабіста пісьменніку (Hans Christian Andersen Author Award), а з 1966 года – мастаку-ілюстратару за выдатны ўклад у сусветную дзіцячую і юнацкую літаратуру (Hans Christian Andersen Award for Illustration).
Прапануем вашай увазе відэаагляд «Малая Нобелевская премия», якая пазнаёміць з пісьменнікамі – лаўрэатамі прэміі і іх творамі


































