
Выстава творчых работ Ірыны Чалышавай «Да святится имя Твое...»
- Details
- Створана 07.04.2023 13:11
6 красавіка адкрылася выстава творчых работ Ірыны Чалышавай «Да святится имя Твое...».
Ірына Аляксееўна нарадзілася ў вёсцы Бондарава Себежскага раёна Пскоўскай вобласці. З дзяцінства любіла маляваць і спяваць. Адно з дзіцячых захапленняў перарасло ў прафесію – Ірына Аляксееўна настаўнік музыкі. Больш за дваццаць гадоў з'яўляецца пеўчай Свята-Пакроўскага сабора. У 2021 годзе скончыла Віцебскае духоўнае вучылішча (дыплом рэгента).
Вышываць бісерам пачала ў 1999 годзе, самастойна асвоіла тэхнікі, мае індывідуальны почырк, стварыла больш за семдзесят работ рознай тэматыкі.
На выставе прадстаўлены праваслаўныя іконы, карціны на біблейскія сюжэты, пейзажы.
Выстава адкрыта да канца красавіка.


































