
Велікодная творчая майстэрня
- Details
- Створана 12.04.2023 09:15
З 3 па 9 красавіка, напярэдадні святкавання каталіцкага Вялікдня, у бібліятэцы праходзілі традыцыйныя велікодныя майстэрні для школьнікаў, якія вывучаюць нямецкую мову як замежную.
Сёлета ў мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні сярэдніх школ № 34, 45, 30 горада Віцебска і студэнты Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА».
Удзельнікі пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Вялікдня ў Германіі, пагулялі ў займальную гульню «Велікодны мастак», паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне. Таксама быў праведзены майстар-клас па стварэнні велікоднага сувеніра сваімі рукамі.


































