
Святочны канцэрт «Спадарыня Вясна»
- Details
- Створана 14.04.2023 08:32
13 красавіка ў рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» адбыўся святочны канцэрт «Спадарыня Вясна», арганізаваны тэатральнай студыяй «Забава» ТЦСАН Кастрычніцка раёна г. Віцебска пад кіраўніцтвам Ларысы Тумінскай.
Пантамімы, мініяцюры, танцавальныя нумары, а таксама песні і вершы ў выкананні калектываў аддзяленняў дзённага знаходжання грамадзян Тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чыгуначнага і Кастрычніцкага раёнаў г. Віцебска стварылі атмасферу свята і падарылі добры настрой.


































