
Увага – навінка! Электронная версія часопіса "Пачатковая школа"
- Details
- Створана 07.03.2012 09:09

Са студзеня 2012 года часопіс «Пачатковая школа» паступае ў бібліятэку ў электронным выглядзе.
Электронная версія – гэта аналаг друкавальнага выдання часопіса на CD з мультымедыйнымі дадаткамі.
Дыск ўтрымлівае мультымедыйныя прэзентацыі, наглядныя і раздатачныя матэрыялы (карткі з заданнямі, сюжэтнымі і прадметнымі малюнкамі, рэпрадукцыямі малюнкаў, партрэтамі мастакоў, пісьменнікаў, кампазітараў). Дадаюцца аўдыяфайлы, каляровыя фатаграфіі, малюнкі і схемы.
У першым нумары часопіса настаўнікі нямецкай мовы знойдуць на дыску блок матэрыялаў для работы ў 3 класе: каляндарнае планаванне, планы-канспекты ўрокаў у II паўгоддзі, мультымедыйную прэзентацыю з інтэрактыўнымі заданнямі.
Акрамя гэтага, на дыску ўтрымліваецца слайд-шоу «Поры года» пад музыку Вівальдзі і музычны цыкл А. Вівальдзі "Поры года".
Звярнуўшыся ў электронную чытальную залу бібліятэкі, вы зможаце прагледзець дыск і пры неабходнасці распячатаць асобныя матэрыялы.


































