
Інтэлектуальная гульня «Маё здароўе – здароўе нацыі»
- Details
- Створана 18.04.2023 11:02
17 красавіка для ўдзельнікаў дзіцячага клуба «Правазнайка» адбылася інтэлектуальная гульня «Маё здароўе – здароўе нацыі».
У мерапрыемстве прыняла ўдзел супрацоўнік Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, псіхолаг Анжаліка Дзіканава.
У ходзе мерапрыемства Анжаліка Аляксандраўна распавяла дзецям пра каштоўнасць здароўя ў жыцці кожнага чалавека і адказала на шматлікія пытанні. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах.


































