
Са святам ВЯСНЫ!
- Details
- Створана 07.03.2012 05:23

З абуджэннем вясны надыходзіць да нас самае светлае, самае прыгожае свята – Дзень жанчын!
Вам, мілыя і дарагія жанчыны, у гэты дзень усмешкі і кветкі, добрыя словы і найлепшыя пажаданні!
Мы вітаем Вас з надыходам ВЯСНЫ, якая разам з першымі цёплымі сонечнымі промнямі прыносіць добры настрой, новыя надзеі і жаданне зрабіць свет навокал больш дасканалым.
Няхай Вас кахаюць мужчыны і паважаюць вашы дзеці, блізкія і калегі. Няхай у Вашых сэрцах заўсёды будзе месца мары! Няхай у Вашай душы заўсёды будзе вясна, а каханне, поспех і вера ў свае сілы не пакідаюць Вас ніколі!


































