eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Семінар-практыкум «Сучасная бібліятэка: стратэгія працы ў сацыяльных медыя»

Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна правяла навучальны семінар-практыкум «Сучасная бібліятэка: стратэгія работы ў сацыяльных медыя» для прадстаўнікоў бібліятэчных сістэм Віцебскай вобласці.

Спецыялісты аддзелаў маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ўсяго рэгіёна 21 красавіка 2023 года ў фармаце круглага стала дзяліліся асноўнымі цяжкасцямі і значнымі дасягненнямі ў сваёй дзейнасці.

Намеснік дырэктара Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна Вольга Камендантава прывітала ўдзельнікаў, адзначыла эфектыўнасць абмену вопытам і значнасць прафесійнай узаемападтрымкі.

З удзелам Вольгі Марчанкі, начальніка аддзела інфармацыйна-аналітычнай і рэпертуарна-выдавецкай дзейнасці ДУ «Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці», прааналізаваны сучасны стан і праблемы вядзення Інтэграванай базы дадзеных, а таксама вызначаны задачы па ўдасканаленню работы для збору, захоўвання, апрацоўкі дадзеных пра становішча і дзейнасць публічных бібліятэк.

Асноўная ўвага на семінары была нададзена якасці кантэнту афіцыйных сайтаў бібліятэк вобласці і акаўнтаў у сацыяльных сетках. Аддзел бібліятэказнаўства Віцебскай абласной бібліятэкі ажыццяўляе пастаянны маніторынг гэтых рэсурсаў, які выяўляе недастатковасць вопыту работы ў новым камунікацыйным асяроддзі. У 2023 годзе адбыліся 2 рабочыя сустрэчы з аналізам актуальнага становішча і рэкамендацыямі па ўдасканаленні работы. Своечасовае выпраўленне недахопаў, прымяненне крэатыўных рашэнняў і эфектыўнае выкарыстанне прафесійнага патэнцыялу супрацоўнікаў бібліятэк дае пазітыўныя вынікі дзейнасці ў анлайн-асяроддзі.

Прыкладамі паспяховай работы з мэтавымі аўдыторыямі на аснове пастаяннага аналізу запытаў чытачоў падзяліліся прадстаўнікі бібліятэчных сістэм Віцебска і Наваполацка.

Сацыяльныя медыя як камунікацыйнае асяроддзе актыўна запатрабаваныя ў розных дзіцячых бібліятэках вобласці. Анастасія Крупко, загадчык аддзела абслугоўвання дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 3 імя С. Маршака ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Наваполацка», прадставіла калегам прэзентацыю з агульнымі падыходамі і наборам тэхналогій, якія дазваляюць прасоўваць бібліятэчныя паслугі, анансаваць падзеі і паступленні навінак літаратуры, размаўляць паміж сабой і дзяліцца меркаваннямі.

Прынцып «Ствараем кантэнт для бібліятэчнай групы ў сацсетках: асветніцкі, інфармуючы і забаўляльны» ляжыць у аснове працы Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М. Горкага. Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Ірына Хомчанка падзялілася дэталямі фарміравання кантэнт-плана, стварэння і напаўнення рубрык, сістэмы хэштэгаў і іншымі прафесійнымі прыёмамі.

Працягвалася работа ў Медыяцэнтры Віцебскай вобласці. Намеснік галоўнага рэдактара абласной газеты «Віцебскія весці» Юлія Новікава ў прывітальным слове коратка пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з гісторыяй Дома прэсы, мэтамі стварэння Медыяцэнтра Віцебскай вобласці і сардэчна запрасіла да супрацоўніцтва.

Пра асновы фотаздымкі, прыёмы пабудавання кампазіцыі кадра, а таксама апрацоўку фатаграфій расказаў фотакарэспандэнт абласной газеты «Віцебскія весці» Дзмітрый Осіпаў.

Спецыяльны карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва «Мінск-Навіны», галоўны рэдактар дабрачыннай інтэрнэт-платформы «Крылы» Вікторыя Аль Алі правяла майстармайнд па вядзенні акаўнтаў устаноў бібліятэчнай сістэмы ў папулярных сацыяльных сетках, які дазволіў удзельнікам з розным вопытам убачыць сваю работу з рознабаковых пунктаў гледжання і падзяліцца вопытам вырашэння агульных праблем.

На працягу года аддзел бібліятэказнаўства плануе розныя анлайн- і афлайн-мерапрыемствы для павышэння кваліфікацыі бібліятэкараў і ўдасканалення рэгулярнай работы з супольнасцямі ў сацыяльных сетках. Для фарміравання цэласнага пазітыўнага іміджу бібліятэчнай сістэмы Віцебскай вобласці будзе развівацца культура абмену ведамі і досведам работы.

 

  • Удзельнікі семінара
    big image
    Удзельнікі семінара
  • Вольга Камендантава вітае ўдзельнікаў семінара
    big image
    Вольга Камендантава вітае ўдзельнікаў семінара
  • Ірына Хомчанка дзеліцца прафесійнымі прыёмамі вядзення акаўнтаў Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М. Горкага
    big image
    Ірына Хомчанка дзеліцца прафесійнымі прыёмамі вядзення акаўнтаў Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя М. Горкага
  • Вольга Марчанка ўдакладняе дэталі вядзення Інтэграванай базы дадзеных
    big image
    Вольга Марчанка ўдакладняе дэталі вядзення Інтэграванай базы дадзеных
  • Удзельнікі семінара
    big image
    Удзельнікі семінара
  • Удзельнікі семінара
    big image
    Удзельнікі семінара
  • Удзельнікі семінара
    big image
    Удзельнікі семінара
  • Удзельнікі семінара
    big image
    Удзельнікі семінара
  • Анастасія Крупко распавядае пра сацыяльныя медыя дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 3 імя С. Маршака
    big image
    Анастасія Крупко распавядае пра сацыяльныя медыя дзіцячай бібліятэкі-філіяла № 3 імя С. Маршака
  • Удзельнікі семінара
    big image
    Удзельнікі семінара