
Міжнародны маладзёжны форум «Захаваем гістарычную праўду для будучых пакаленняў»
- Details
- Створана 03.05.2023 13:09
25–26 красавіка ў Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы прайшоў Міжнародны маладзёжны форум «Захаваем гістарычную праўду для будучых пакаленняў», прысвечаны захаванню гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.
У рабоце форуму прыняла ўдзел намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Віцебскай абласной бібліятэкі Вольга Камендантава, выступіўшы з дакладам «Рэсурсныя ваенна-патрыятычныя праекты Віцебскай абласной бібліятэкі».


































