
Прававая лекцыя «За роўныя магчымасці»
- Details
- Створана 04.05.2023 07:59
3 мая ў бібліятэцы адбылася прававая лекцыя «За роўныя магчымасці», прысвечаная Міжнароднаму дню барацьбы за правы інвалідаў, які штогод адзначаецца 5 мая.
Для прысутных выступілі загадчык натарыяльнай канторай Кастрычніцкага раёна г. Віцебска № 1 Інэса Гарнак і спецыяліст Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі Віцебскай вобласці Дзмітрый Кучарэнка.
У канцы лекцыі ўсе ўдзельнікі атрымалі сувеніры ад Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі.


































