
Адкрыццё выставы работ студэнтаў кафедры дызайну і моды «Ілюзія колеру»
- Details
- Створана 05.05.2023 10:56
4 мая адкрылася выстава работ студэнтаў кафедры дызайну і моды УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» з фондаў навучальнай установы «Ілюзія колеру». Куратар – дацэнт Таццяна Макляцова.
На выставе прадстаўлены работы па курсе «Колеразнаўства і каларыстыка», кампазіцыі па тэме «Аб'ёмна-прасторавая структурная кампазіцыя», выкананыя студэнтамі ў перыяд навучання на І курсе. Будучыя дызайнеры на практыцы ўвасабляюць веды аб прыродзе адценняў колеру і святла, аб асноўных і дадатковых храматычных танах і каларытах. Работы створаны ў стылі ап-арт або аптычнае мастацтва.
Прадстаўленыя кампазіцыі з'яўляюцца неацэнным фондавым матэрыялам і выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе, а таксама маюць самастойную мастацкую каштоўнасць як творы выяўленчага мастацтва.
Выстава адкрыта да канца мая.


































