
«У вайны не жаночы твар»
- Details
- Створана 05.05.2023 13:49
5 мая ў рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» адбыўся святочны канцэрт «У вайны не жаночы твар», прысвечаны Дню Перамогі.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання грамадзян ДУ «ТЦСАН Чыгуначнага раёна г. Віцебска».
На сустрэчы гучалі песні ваенных гадоў. Удзельнікі мерапрыемства дзяліліся ўспамінамі і апавяданнямі сваіх блізкіх аб жахах Вялікай Айчыннай вайны.
Завяршылася мерапрыемства хвілінай маўчання ў памяць аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне.


































