
Інфармацыйны дайджэст «Папярэджанне наркаманіі і яе сацыяльна-негатыўных наступстваў сярод непаўналетніх»
- Details
- Створана 10.05.2023 12:20
Наркотыкі – гэта хвароба цывілізацыі. На працягу ўсёй сваёй гісторыі чалавецтва пераадольвала бясконцую колькасць стыхійных бедстваў, крывавых войнаў, жудасных эпідэмій.
Усе бедствы, якія выпалі на долю чалавецтва, мелі свой пачатак і свой канец, у той час як гісторыя страсці да адурманьваючых сродкаў з каменнага веку да нашых дзён не перарывалася ні на дзень. У сусветным маштабе колькасць ахвяр гэтай заганы, якая разбурае лёс і здароўе насельніцтва нашай планеты, больш, чым ад усіх вядомых войнаў і катастроф.
Аддзел «Публічны цэнтр прававой інфармацыі» падрыхтаваў інфармацыйны дайджэст «Папярэджанне наркаманіі і яе сацыяльна-негатыўных наступстваў сярод непаўналетніх» з серыі «Дзелавы саветнік».
У дайджэсце змяшчаецца інфармацыя, якая раскрывае асноўныя дэтэрмінанты злачыннасці, звязаная з уцягваннем непаўналетніх у незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў.
Інфармацыйны дайджэст адрасаваны кіраўнікам, спецыялістам юрыдычных службаў, а таксама студэнтам юрыдычных факультэтаў.


































