
Бібліятэчны ўрок «Сцяг, герб і гімн маёй краіны!»
- Details
- Створана 13.05.2023 15:38
Дзяржаўныя сцяг, герб і гімн з'яўляюцца атрыбутамі любой суверэннай дзяржавы і адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду народа.
Напярэдадні святкавання Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які штогод адзначаецца ў нашай краіне ў другую нядзелю мая, супрацоўнікі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці правялі ў дзіцячым садку № 106 г. Віцебска бібліятэчны ўрок «Сцяг, герб і гімн маёй краіны!».
Бібліятэкары расказалі выхаванцам старэйшых груп пра важнасць дзяржаўных сімвалаў, выкарыстоўваючы матэрыялы кніжнай выставы «Беларусь – мая краіна!», пазнаёмілі іх з гісторыяй герба Беларусі. Дзеці атрымалі веды аб сімвалічным значэнні колераў сцяга Рэспублікі Беларусь і прынялі ўдзел у стварэнні тэматычнай інтэлект-карты, чыталі вершы пра Радзіму. Усе ўдзельнікі мерапрыемства выканалі Дзяржаўны гімн нашай краіны.


































