
Конкурсна-забаўляльная праграма «Міс Вясна»
- Details
- Створана 17.05.2023 11:19
16 мая ў рамках бібліятэчнага праекта «Разам!» адбылася конкурсна-забаўляльная праграма «Міс Вясна», арганізаваная тэатральнай студыяй «Забава» ТЦСАН Кастрычніцка раёна г. Віцебска пад кіраўніцтвам Ларысы Тумінскай.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Кастрычніцкага, Чыгуначнага і Першамайскага раёнаў г. Віцебска, а таксама прадстаўнікі Віцебскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства інвалідаў».
Тэатральныя сцэнкі «Гарадская-Вясковая» і «Кот Катафеевіч», вершы, музычныя і танцавальныя нумары ў выкананні ўдзельніц і іх груп падтрымкі стварылі атмасферу свята і падарылі добры настрой.
11 канкурсантак прадэманстравалі свае лепшыя якасці: дасціпнасць, знаходлівасць, мудрасць, уменне трымацца перад публікай. Удзельніцы конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі ў 10 намінацыях. Званне «Міс Вясна» члены журы прысудзілі Аліне Дзярабінай, наведвальніцы дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Чыгуначнага раёна г. Віцебска.


































