
Гадзіна прававых ведаў «Мір у сям'і ўсяго даражэй»
- Details
- Створана 18.05.2023 10:48
17 мая ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай» для студэнтаў 1 курса гуманітарнага факультэта МІПСА і навучэнцаў 10-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 46 г. Віцебска імя І. Х. Баграмяна» ў бібліятэцы адбылася гадзіна прававых ведаў «Мір у сям'і ўсяго даражэй», прысвечаная Міжнароднаму дню сям'і.
Сям'я як асноўны элемент грамадства была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцяў, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця кожнай асобы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел протаіерэй Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы Аляксандр Кавалёў, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама – начальнік аддзела натарыята, загсаў і кантролю за дзейнасцю ліцэнзіятаў па аказанні юрыдычных паслуг Таццяна Харушэўская, намеснік старшыні Віцебскай абласной калегіі адвакатаў Вера Шлома, метадыст Віцебскай абласной натарыяльнай палаты Вольга Пятрова.


































