eye

База даных «Человек года Витебщины»

type your text for first image here

База даных «Человек года Витебщины»

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

type your text for second image here

База даных «Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць»

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

type your text for third image here

База даных «Віцебшчына: дакументальная спадчына»

База даных «Художники Витебщины»

type your text for 4th image here

База даных «Художники Витебщины»

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

type your text for 5th image here

База даных «Афганистан. Без права на забвение»

База даных «Каталог подписных изданий»

type your text for 6th image here

База даных «Каталог подписных изданий»

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

type your text for 7th image here

База даных «Вызваленне Віцебшчыны. 1943–1944»

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

type your text for 8th image here

Віртуальны праект «Віцебшчына ў вайне 1812 года»

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

type your text for 9th image here

Віртуальны праект «Святыя заступнікі Віцебшчыны»

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

type your text for 10th image here

Віртуальны праект «Военные дороги библиотекарей Витебщины»

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

type your text for 11th image here

База даных «Рэгіянальны архіў перыядычных выданняў»

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

type your text for 12th image here

Віртуальны праект «Ад аперацыі «Сувораў» да аперацыі «Баграціён»

  • anons-LITERARY-CROSSROADS 10 2026
  • anons-WEEKEND-AT-THE-LIBRARY 10 2026
  • anons-EVERY-FRIDAY
  • anons-WE-AND-PUSHKIN
  • anons-PCPI-banner 06 2026
  • anons-Vicebski-kray 2026
  • anons-EX-LIBRIS
  • anons-presidential library
  • anons-litres
  • anons-elib-nlb
  • shkola-mastak
  • anons-echz
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС
  • АНОНС

banner-god-bel-woman-2026
banner-five-year-quality

Інтэрнацыянальная гасцёўня «Музычны мост сяброўства»

18 мая ў аддзеле выданняў на замежных мовах адбылася інтэрнацыянальная гасцёўня «Музычны мост сяброўства».

Мерапрыемства прымеркавана да Сусветнага дня культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця. Гэтая ўрачыстасць нагадвае ўсяму свету пра каштоўнасці кожнай нацыянальнасці і садзейнічае супрацоўніцтву, дасягненню міру, стабільнасці і развіццю сувязей паміж народамі.

Замежныя студэнты, якія атрымліваюць адукацыю ва УА «Віцебская ордэна «Знак пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны», УА «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт», УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава» і Віцебскім філіяле Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА», пазнаёмілі публіку з музычнай культурай сваіх краін. Госці мерапрыемства пачулі святочную сямейную песню на мове зулу ў выкананні студэнткі з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Джазавы хіт «Які цудоўны свет!» прадставіў студэнт з Рэспублікі Гана. Запамінальнымі былі выступленні танцораў з астраўной дзяржавы Шры-Ланка і Рэспублікі Індыя. Яны прапанавалі гледачам нацыянальныя танцы. Ланкійскі гурт «Мікс Фідс» з запалам выканаў вулічныя танцы ў стылі хіп-хоп. Сапаргулыева Айгул грала на дутары нацыянальную туркменскую мелодыю «Гэта рай».

У «Музычным мосце сяброўства» прымалі актыўны ўдзел студэнты УА «Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І. І. Салярцінскага». Анастасія Гамзюк выступіла з песняй «Сэрца зямлі маёй». Дыяніс Шлапакоў і Дзмітрый Бардок узнавілі нацыянальныя класічныя творы на гітары і акардэоне.

Навучэнцы ДУА «Гімназія № 9 г. Віцебска імя А. П. Белабародава» Герман Міхайлаў і Артур Мядзведзеў праспявалі знакаміты французскі хіт Д. Дасэна «L'été indien».

У мерапрыемстве прыняў удзел калектыў Віцебскага грамадскага аб'яднання «Гарадская яўрэйская абшчына». Дзеці з абшчыны чыталі вершы на іўрыце і выканалі песню-дэвіз валанцёрскага цэнтра «Лулаў» «Спяшайцеся рабіць добрыя справы».

Завяршылася інтэрнацыянальная гасцёўня фотасесіяй.

 

  • Хіп-хоп у выкананні гурта «Мікс Фідс» (Шры-Ланка)
    big image
    Хіп-хоп у выкананні гурта «Мікс Фідс» (Шры-Ланка)
  • Вядучыя музычнага маста сяброўства
    big image
    Вядучыя музычнага маста сяброўства
  • Падчас мерапрыемства
    big image
    Падчас мерапрыемства
  • Індыйскі нацыянальны танец (Рэспубліка Індыя)
    big image
    Індыйскі нацыянальны танец (Рэспубліка Індыя)
  • Выступаюць Іта-Фейга і Ёханан Гаргодзэ, Аліса Фёдарава (Віцебская яўрэйская абшчына)
    big image
    Выступаюць Іта-Фейга і Ёханан Гаргодзэ, Аліса Фёдарава (Віцебская яўрэйская абшчына)
  • Магніфікат Мабонга (Дэмакратычная Рэспубліка Конга)
    big image
    Магніфікат Мабонга (Дэмакратычная Рэспубліка Конга)
  • Д. Шлапакоў (Рэспубліка Беларусь)
    big image
    Д. Шлапакоў (Рэспубліка Беларусь)
  • Антві Баатэнг Майк (Рэспубліка Гана)
    big image
    Антві Баатэнг Майк (Рэспубліка Гана)
  • Д. Бардок (Рэспубліка Беларусь)
    big image
    Д. Бардок (Рэспубліка Беларусь)
  • Г. Міхайлаў і А. Мядзведзеў (Рэспубліка Беларусь)
    big image
    Г. Міхайлаў і А. Мядзведзеў (Рэспубліка Беларусь)
  • Сапаргулаева Айгул (Туркменістан)
    big image
    Сапаргулаева Айгул (Туркменістан)
  • А. Гамзюк (Рэспубліка Беларусь)
    big image
    А. Гамзюк (Рэспубліка Беларусь)
  • Ланкійскі нацыянальны танец (Шры-Ланка)
    big image
    Ланкійскі нацыянальны танец (Шры-Ланка)
  • Вулічны танец у стылі хіп-хоп (Рэспубліка Індыя)
    big image
    Вулічны танец у стылі хіп-хоп (Рэспубліка Індыя)