
Семінар «Смаленск–Віцебск: кніжны свет без межаў»
- Details
- Створана 19.05.2023 15:42
19 мая бібліятэку наведалі з прафесійным візітам кіраўнікі і спецыялісты Смаленскай абласной універсальнай бібліятэкі.
Сустрэча адбылася ў рамках Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж абласнымі ўніверсальнымі бібліятэкамі прыгранічных тэрыторый дзяржаў-удзельніц СНД, падпісанага кіраўнікамі ДБУК «Смаленская абласная ўніверсальная бібліятэка імя А. Т. Твардоўскага» і ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна». У рамках сустрэчы адбыўся навукова-практычны семінар «Смаленск–Віцебск: кніжны свет без межаў». У працы семінара прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты Віцебскай і Смаленскай абласных бібліятэк.
Удзельнікаў семінара віталі: дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Мікалаеўна Адамян, галоўны спецыяліст упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Зоя Аляксандраўна Гукава, намеснік дырэктара Смаленскай абласной універсальнай бібліятэкі Алена Уладзіміраўна Гаўрылава, кіраўнік аддзела рэлігійнай адукацыі Віцебскай епархіі протаіерэй Андрэй Смольскі. У сваіх выступленнях яны адзначылі важнасць прафесійных зносін, інфармацыйнага абмену вопытам работы, сумеснага ўдзелу ў міжнародных праектах.
Загадчык агульнай чытальнай залы Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Патоцкая расказала пра асветніцкую работу ў рамках бібліятэчнай праграмы «Жывое слова мудрасці духоўнай», супрацоўніцтве бібліятэкі з Віцебскай епархіяй і прэзентавала новы праект – базу даных «Святыя заступнікі Віцебшчыны».
У рамках прафесійнай сустрэчы адбыўся абмен калекцыямі кніг гуманітарнай, патрыятычнай, гістарычнай, краязнаўчай накіраванасці, духоўнай літаратуры, кніг для дзіцячага чытання.


































