
Выпускны дзіцячага прававога клуба «Правазнайка»
- Details
- Створана 25.05.2023 14:38
23 мая ў бібліятэцы адбыўся выпускны дзіцячага прававога клуба «Правазнайка» «Правы свае ведай, абавязкі не забывай!».
Дзецям былі ўручаны дыпломы выпускнікоў клуба за актыўны ўдзел у мерапрыемствах, мэтанакіраванасць і дапытлівасць.
Павіншаваць выпускнікоў прыйшла Юлія Дзірко, спецыяліст Рэгіянальнага цэнтра прававой інфармацыі. Юлія Мікалаеўна ўручыла дзецям памятныя падарункі і адзначыла, што веданне законаў дапамагае атрымаць юрыдычныя веды, адказаць на «дарослыя» пытанні, расказаць аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь і правах грамадзян нашай краіны.


































