
Відэапрэзентацыя «Эма»
- Details
- Створана 26.05.2023 15:20
Супрацоўнікі электроннай чытальнай залы прапануюць вашай увазе відэапрэзентацыю, прысвечаную раману Джэйн Осцін «Эма».
«Эма» – чацвёрты вялікі раман Джэйн Осцін, які быў напісаны ў перыяд са студзеня 1814 па сакавік 1815 года, апошні твор пісьменніцы, які ўбачыў свет пры яе жыцці.
Раман набраў папулярнасць не адразу, ён атрымаў прызнанне і любоў чытачоў праз шмат гадоў пасля выдання. Але і ў нашы дні «Эму» часта называюць самым дасціпным творам Джэйн Осцін.


































