
Гаючыя крыніцы : драматургічная спадчына Янкі Купалы
- Details
- Створана 01.03.2012 14:51
Увазе наведвальнікаў сайта і карыстальнікаў бібліятэкі аддзел краязнаўчай літаратуры і бібляграфіі прадстаўляе чарговую выставу з цыкла "І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы...", прысвечанага 130-годдзю з дня нараджэння волата беларускай літаратуры, народнага песняра Янкі Купалы. Экспазіцыя будзе дзейнічаць з 2 сакавіка па 2 красавіка пад назвай "Гаючыя крыніцы : драматургічная спадчына Янкі Купалы".


































