
Анлайн-сустрэча «Віцебск - Ніжні Ноўгарад - Шырак»
- Details
- Створана 26.05.2023 16:07
26 мая ў Віцебскай абласной бібліятэцы прайшла анлайн-сустрэча з Шыракскай абласной бібліятэкай (Рэспубліка Арменія) і МКУК «ЦБС Канавінскага раёна», г. Ніжні Ноўгарад (Расійская Федэрацыя).
У сустрэчы прынялі ўдзел дырэктар Віцебскай абласной бібліятэкі Таццяна Мікалаеўна Адамян і старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з творчасцю Тамары Іванаўны Красновай-Гусачэнка, а таксама азначылі далейшыя перспектывы супрацоўніцтва паміж бібліятэкамі – удзельнікамі сустрэчы.
Цікавым было, што напрыканцы анлайн-сустрэчы кніга Тамары Іванаўны «Край родной, любимый» была дастаўлена прадстаўніком «Рускага дома ў Гюмры» ў Шыракскую абласную бібліятэку.


































