
Бібліяшматкаляроў’е «Рознакаляровыя кнігі»
- Details
- Створана 31.05.2023 10:02
Дзіцячы і юнацкі аддзелы віншуюць сваіх чытачоў з Міжнародным днём абароны дзяцей, а заадно і з доўгачаканымі летнімі канікуламі.
Наперадзе шмат сонца, больш свабоднага часу для любімых заняткаў, у ліку якіх, спадзяемся, уваходзіць і чытанне. А каб выбар кнігі для вас аказаўся больш вясёлым і цікавым заняткам, прапануем вашай увазе бібліяшматкаляроў'е «Рознакаляровыя кнігі».
У відэа прадстаўлены выданні з фонду дзіцячага і юнацкага аддзелаў, у назве якіх зазначаны адзін з асноўных колераў палітры ці яе адценні. Чырвоны, зялёны, пурпурны, жоўты, руды, сіні, блакітны... Паспрабуй зрабіць выбар на карысць любімага колеру, і патрэбная кніга сама знойдзе цябе!
Прыемнага прагляду!


































