
Прэзентацыя кнігі Наталлі Галавач «Вальс пра котку»
- Details
- Створана 13.06.2023 12:33
12 чэрвеня ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Наталлі Галавач «Вальс пра котку». Наталля Галавач – наша зямлячка, ураджэнка Бешанковіцкага раёна, лёс яе таксама звязаны з Віцебскам, дзе яна скончыла музычнае вучылішча. Зараз жыве і працуе ў Мінску.
Вершы Наталлі Галавач друкаваліся на старонках газет «Віцебскі рабочы», «Народнае слова», «Літаратура і мастацтва», часопісаў «Маладосць», «Алеся», літаратурных альманахаў і паэтычных зборнікаў. Гэта другая кніга аўтара, першая, «На возеры Белым», была выдадзена ў 2011 годзе. У новую кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя цягам апошніх дзесяці год.
Падчас прэзентацыі Наталля Эдуардаўна прачытала творы, прысвечаныя маме, любімаму кампазітару Фрэдэрыку Шапэну, вечнай тэме кахання. З асаблівай прыязнасцю ўсе ўспрымалі вершы пра Віцебск, якіх у аўтара нямала.
Жыццё Наталлі Галавач цесна звязана з музыкай і паэзіяй. Яна аўтар цудоўных песень, якія не раз перамагалі на разнастайных конкурсах. Аўдыязапісы дзвюх такіх песень з задавальненнем паслухалі ўдзельнікі прэзентацыі і пажадалі аўтару новых вершаў, песень і новых перамог.


































