
Бібліятэкары рэгіёна вывучаюць тэхналогіі супрацоўніцтва са СМІ
- Details
- Створана 23.06.2023 12:33
23 чэрвеня адбыўся семінар-практыкум «Узаемадзеянне бібліятэк са сродкамі масавай інфармацыі ў рамках рэалізацыі сацыяльна значных праектаў» для спецыялістаў цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм Віцебскай вобласці.
У Медыяцэнтры Віцебскай вобласці сабраліся прадстаўнікі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна, ЦБС г. Віцебска і Віцебскага раёна, бібліятэк вышэйшых навучальных устаноў і сярэдніх школ горада. У фармаце відэаканферэнцыі падключыліся прадстаўнікі ўсіх бібліятэчных сістэм рэгіёна. Усяго – больш за 60 удзельнікаў.
Намеснік галоўнага рэдактара абласной газеты «Віцебскія весці» Юлія Новікава прааналізавала бягучы стан і афармленне афіцыйных сайтаў бібліятэк, адзначыла паспяховыя і прадуктыўныя прыклады работы, звярнула ўвагу на пазіцыі, якія патрабуюць дадатковай увагі.
Удзельнікі семінара пазнаёміліся з асноўнымі прынцыпамі супрацоўніцтва з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, правіламі падрыхтоўкі прэс-рэлізаў, падбору фатаграфій, каб павялічыць колькасць публікацый на інфармацыйных рэсурсах СМІ, а таксама прыцягнуць увагу шырокай чытацкай аўдыторыі.
Атрыманыя веды будуць прымяняцца ў рабоце розных аддзелаў і структурных падраздзяленняў як эфектыўныя прыёмы для фарміравання і падтрымкі станоўчага іміджу праектаў і дзейнасці бібліятэк Віцебскай вобласці ў цэлым.


































