
Перадача ў дар тактыльнай кнігі для ДУА «Дзіцячы сад № 96 г. Віцебска»
- Details
- Створана 23.06.2023 10:33
21 чэрвеня ў рамках дабрачыннага праекта «Дакраніся», які рэалізуецца як частка бібліятэчнай праграмы «Міласэрнасць», супрацоўнікі аддзела перыядычных выданняў перадалі ў дар ДУА «Дзіцячы сад № 96 г. Віцебска», дзе ёсць спецыяльныя групы для дзяцей з парушэннямі зроку, тактыльную кнігу «Дом для лялькі Машы».
Кніга цалкам адаптаваная для дзяцей з парушэннямі зроку, ілюстравана яркімі аб'ёмнымі карцінкамі і тактыльнымі ўстаўкамі, а таксама подпісамі, выкананымі шрыфтам Брайля. Для вырабу тактыльнай кнігі былі скарыстаны фетр, скура, тасьма і іншыя матэрыялы.
Кніга адразу ж прыцягнула ўвагу дзяцей, якія з цікаўнасцю пачалі гартаць старонкі і дзяліцца ўражаннямі. Практыка выкарыстання мяккіх тактыльных кніг-цацак паказвае, што дашкольнікі з вялікім задавальненнем знаёмяцца са зместам такіх выданняў.


































